6-ы школьны дзень “Люблю мой край” Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які традыцыйна адзначаецца 21 лютага, у нашай школе адбылася гульня-падарожжа “Люблю мой край” для вучняў 5-7 класаў. Пасля ўрачыстага адкрыцця, на якім вучні чыталі вершы, прысвечаныя роднай мове, каманды атрымалі маршрутныя лісты і пачалі сваё падарожжа па родным краі. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі станцыі “Этнаграфічная”, “Літаратурная”, “Гістарычная”, “Адгадайка”, “Гульнёвы падворак”, “Знаўцы роднай мовы”. Падчас падарожжа дзеці не толькі выконвалі заданні і пазнавалі штосьці новае, але і вучыліся працаваць у камандзе, а таксама атрымалі многа станоўчых эмоцый. Лідарамі па колькасці набраных балаў сталі: 1 месца – 5 “А” 2 месца – 6 “В” 3 месца – 6 “А”
Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры |
||
|
|
|
|
|
|
<<<на главную |
![]() |