22 лютага Дзень роднай мовы ў школе У панядзелак 22 лютага ў школе адбылася акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. Вучні 11 “А” класа падрыхтавалі інформ-дайджэст да Дня роднай мовы. У час інфармацыйнага выпуску расказвалася пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, гучалі вершы пра беларускую мову, адзначаліся самыя цёплыя, самыя смачныя і самыя мудрыя словы. Настаўнікі школы прынялі ўдзел у тэсціраванні “Ці ведаеце Вы беларускую мову?” Некаторыя пытанні выклікалі цікавасць і прымусілі зазірнуць у слоўнік або звярнуцца па дапамогу да вучняў. А займальныя хвілінкі на перапынку аб’ядналі вучняў у імкненні лепш ведаць родную мову. Вельмі радасна, што ў акцыі прынялі ўдзел і вучні, і настаўнікі, і, спадзяемся, бацькі, якім вучні дома паведамілі пра тое, як у школе праходзіў Дзень роднай мовы. Зяткіна Н. М., настаўнік любімай беларускай мовы і літаратуры |
||
![]() |
|
|
|
|
|
<<<на главную |
|