Работа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №19 г.Магілёва” па папулярызацыі беларускай мовы |
||||||||
2016-2017 |
||||||||
![]() |
20 красавіка |
![]() |
||||||
Чым можна адарваць сучасных дзяцей ад экранаў мабільных тэлефонаў? Канечне, гульнёй! У чацвер, адзіны дзень беларускага маўлення, пяцікласнікі на перапынках гулялі ў настольную гульню-лато “Вытокі”. У час гульні дзеці знаёміліся з традыцыйнымі прадметамі народнага побыту (дарэчы, у гульні ёсць выявы такіх прадметаў, якія не кожны дарослы ведае). Перапынкі праходзілі весела. Так у нашай школе працэс авалодвання роднай мовай становіцца цікавым і творчым. Гуляйце ў беларускія гульні і вы! Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы
|
||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||
![]() |
||||||||
У 1 «Г» классе прайшла экалагічная віктарына «Хто ў лесе жыве і што ў лесе расце?”, прысвечаная Міжнароднаму Дню Зямлі. Лесавічок запрасіў дзяцей павандраваць разам з ім па беларускім лесе. У ходзе вандроўкі вучні выконвалі розныя заданні і даведаліся шмат новых беларускіх слоў. А таксама ўспомнілі правілы паводзін ў лесе. |
||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||
![]() |
||||||||
Чые саджанцы лепей? Падчас падрыхтоўкі да даследчай работы вучні 2 «Д» класа так зацікавіліся рознымі спосабамі вырошчвання расады, што спыніць іх было ўжо немагчыма. Бо так цікава назiраць, як з маленькага семечка вырастае прыгожая раслiна. Куток кабінета ператварыўся ў вопытны цэнтр. Тут і таматы, і перцы, і цыбуля. А расада кветак абавязкова хутка ўпрыгожыць школьныя клумбы! Казлоўская А.А., настаўнік пачатковых класаў
|
||||||||
![]() |
|
|
||||||
![]() |
||||||||
![]() |
Вывучэнне твораў на экалагічную тэму немагчыма без ведання прыроды роднага краю. Незвычайны ўрок беларускай літаратуры адбыўся ў вучняў 6-ых класаў на базе Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р.Раманава. Вучні на ўласныя вочы ўбачылі эпізоды з жыцця самых розных прадстаўнікоў фаўны нашага краю. Даведаліся, як ствараюць свае норы будаўнікі лесу – барсукі, пазнаёміліся з разнастайнасцю лясных птушак. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бясцэнная А.Ф.
|
|||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||
![]() |
15 красавіка |
![]() |
||||||
У суботу 15 красавіка напярэдадні вялікага свята вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Гісторыя свята Вялікдзень”. Хлопцы і дзяўчаты спачатку гукалі вясну, потым даведаліся пра гісторыю свята Вялікдзень, пра традыцыі і абрады беларусаў, звязаныя з гэтым днём, таксама выконвалі творчыя заданні. Дзяўчаты дзяліліся рэцэптамі прыгатавання велікодных страў, хлопцы расказвалі пра традыцыйныя велікодныя гульні. У завяршэнні мерапрыемства дзеці прынялі ўдзел у гульнях “Арэлі” і “Ручаёк”.Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры |
||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||
![]() |
13 красавіка |
![]() |
||||||
13 красавіка вучні 4 “А” класа паказалі добрыя веды роднай мовы. У іх класе прайшла віктарына знаўцаў роднай мовы “Беларуская скарбонка”. |
||||||||
|
|
![]() |
||||||
![]() |
||||||||
У рамках
беларускага дня на парлелі 3-х классаў быў праведзены абагульняючы
занятак па тэме “Беларускія святы і абрады”. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, паказалі добрыя веды па тэме. |
||||||||
![]() |
|
![]() |
||||||
![]() |
6 красавіка |
![]() |
||||||
|
Па старонках Чырвонай кнігi Рэспублiкi Беларусь вандравалі вучні 1 «А» класа разам са сваёй настаўніцай Ірынай Васільеўнай Кірэйчанка. Падчас падарожжа першакласнікі высветлілі, чым цiкавы жывёльны i раслiнны свет нашай краiны, чаму гэта незвычайная кніга называецца Чырвонай і што кожны з дзяцей будзе рабіць, каб захаваць прыроднае багацце нашай Радзімы. |
|||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||
![]() |
||||||||
На працягу навучальнага года вучні 1 «Е» класа авалодвалі ведамі аб багацці і разнастайнасці роднай прыроды. Свой розум, кемлівасць і мастацкія здольнасці першакласнікі прадэманстравалі падчас пазакласнага мерапрыемства «Прырода роднага краю». |
|
|||||||
![]() |
|
|
||||||
|
![]() |
|||||||
Адбылося незвычайнае мерапрыемства – конкурс прэзентацый “Пісьменнікі Беларусі”. Вучні 10-ых класаў праявілі сябе творча ў дэманстрацыі прэзентацый. Настаўнікам і вучням спадабаліся прэзентацыі ўсіх удзельнікаў, але самае прыемнае ўражанне засталося ад прэзентацый наступных вучняў: Грыгор’евай Н., Нікіцінай В., Алейнікава М., Томашава Р. У ходзе падрыхтоўкі да конкурса вучні пашырылі свае веды пра беларускіх пісьменнікаў, расказалі і паказалі невядомыя факты з іх жыцця і творчасці. Гэтае заданне выклікала ў навучэнцаў жаданне прадоўжыць гэтую цікавую працу і падрыхтаваць буктрэйлеры па творчасці пісьменнікаў Беларусі. Бясцэнная А. Ф. |
![]() |
|||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||