Работа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №19 г.Магілёва” па папулярызацыі беларускай мовы |
|||||||
2016-2017 |
|||||||
![]() |
30 сакавіка | ||||||
У гэтым годзе адзначаецца 135 год з Дня Нараджэння Янкі Купалы. З гэтай нагоды, у чацвер, 30 сакавіка, у нашай школе праходзіла літаратурная вечарына, прысвечаная жыццю і творчасці Янкі Купалы. Вучні пятых класаў прагледзелі прэзентацыю пра жыццё Янкі Купалы, чыталі вершы, слухалі песні,на словы знакамітага аўтара. У класе была арганізавана выстава кніг, з якімі хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем пазнаёміліся. Усе прыйшлі да высновы – Янка Купала веільмі значная постаць у беларускай літаратуры. Ён вельмі любіў сваю краіну і народ, які ў ёй жыве. І наша вечарына скончылася тым, што вучні на паперках з белымі бусламі напісалі пажаданні сваёй Радзіме. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
|||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||
23 сакавіка |
![]() |
||||||
23 сакавiка ў 2 «Г» класе адбыўся конкурс чытальнiкаў вершаў беларускіх аўтараў «Гучы, роднае слова!» Вучні чыталі на памяць любімыя вершы пісьменнікаў-юбіляраў Я. Коласа і Я. Купалы, а таксама вершы В.Віткі, Н.Гілевіча, Цёткі, У.Караткевіча і іншых. Цудоўныя гукі роднай мовы прынеслі шмат станоўчых эмоцый. Настаўнiца пачатковых класаў Куксо А.Л |
![]() |
||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||
|
16 сакавіка | ||||||
У дзень роднай мовы, 16 сакавіка, вучні 1 “Г” разам с класным кіраўніком Лук’янавай Ірынай Уладзіміраўнай прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Падарунак бібліятэцы”. Гэта самыя шчэдрыя і актыўныя ўдзельнікі ўсіх акцый, якія праводзіць бібліятэка. Супрацоўнікі шчыра ім ўдзячныя і выказваюць вялікую падзяку за падораныя кнігі на беларускай мове, якія знойдуць сваіх чытачоў і запоўняць вольны час тых, хто яшчэ не страціў цікавасць да мастацкай літаратуры і аддае перавагу не электроннаму, а традыцыйнаму папяроваму фармату кнігі. Загадчык бібліятэкі Т.М. Скрылькова |
|||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||
![]() |
|
||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||
11 сакавіка |
|
||||||
Пошукавая экспедыцыя “Помнікі бессмяротнай славы ў мікрараёне Казіміраўка”
Любімаму гораду прысвячаецца Усё пачалося з таго, як на ўроку беларускай мовы пры напісанні сачынення-апісання родных мясцін настаўніца Зяткіна Наталля Мікалаеўна расказвала нам пра гісторыю Казіміраўкі. І тут мы даведаліся, што ў нашым мікрараёне ёсць тры помнікі бессмяротнай славы нашага народа, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Зразумела, што пошукавая экспедыцыя мае быць. І вось у суботу 11 сакавіка мы ў дарозе. Прыпынак № 1 – помнік загінуўшым аднавяскоўцам. Гэты помнік быў устаноўлены ў 1971 годзе, рэканструяваны ў 2005 годзе. На плітах высечаны імёны жыхароў вёсак Казіміраўка, Пашкава, Прысна, Жукава, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прыпынак № 2 – помнік ахвярам антычалавечай палітыкі фашыстаў на акупаванай тэрыторыі. Прыпынак № 3 – магіла невядомага салдата. Тут на памяць прыходзяць радкі з верша Р. Барадуліна: А шапку я заўжды здыму Перад магілай невядомай. Прыпынак № 4 – па меркаванні некаторых даследчыкаў, рэшткі супрацьтанкавага рова, які браў свой пачатак на Буйніцкім полі і перакрываў Бабруйскую шашу ў раёне Буйніч, Мінскую шашу ў раёне Казіміраўкі і дарогу на Шклоў у раёне Палыкавіч. У дарозе намі авалодвалі розныя пачуцці: гэта сум і жалоба па загінуўшым, гэта захапленне мужнасцю беларускага народа, гэта гордасць за тое, у якім знакавым і гераічным месцы мы жывём. Безумоўна, бацькам, суседзям і сябрам мы раскажам пра нашу пошукавую экспедыцыю. Няхай і яны таксама ганарацца нашым мікрараёнам. А сваю пошукавую экспедыцыю мы прысвячаем роднаму гораду Магілёву, які хутка адзначыць сваё 750-годдзе.
Вучні 7-х класаў |
|||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||
![]() |
![]() |
||||||
![]() |
9 сакавіка |
||||||
У рамках дня беларускай мовы 9 сакавiка у 2 «Ж» класе было праведзена мерапрыемства «Падарожжа па Беларусi». Дзецi вывучалi карту Беларусi, завочна падарожнічалі па абласных цэнтрах, пазнаемiлiся з помнiкамi культуры. Дзецi чыталі вершы на роднай мове беларускiх паэтаў-песняроу. Вучнi дэманстравалі свае веды па гiсторыi Беларусi, спаборнiчалi на лепшага знаўца назваўгарадоў краіны, рэк i азер, значных гiстарычных помнікаў. Вынiкам вандроукi стаў прыемны настрой i жаданне вывучаць гicторыю Радзiмы. |
|
||||||
9 сакавіка |
![]() |
||||||
Вучні 6 “В”, 6 “Б” класаў разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Бясцэннай А.Ф. наведалі “Магілеўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава”. Вучням быў прапанаваны ўрок пра жыцце Е.Полацкай. Вучні з задавальненнем адказвалі на прапанаваныя пытанні, выконвалі заданні, пазнаеміліся з новымі фактамі жыцця Е.Полацкай. У канцы занятка вучням была паказана галаграма крыжа Е.Полацкай. Урок вельмі спадабаўся і вучні даведаліся пра невядомыя факты з жыцця Е.Полацкай.
|
|
||||||
|
|
|
|||||