У рамках святкавання ў Беларусі Дня беларускага пісьменства ў першую нядзелю верасня вучні 6-х класаў прынялі ўдзел у школьным Дні беларускага пісьменства. Хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі завочную экскурсію па гарадах, якія прымалі гэта свята раней, прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні, пазнаёміліся з помнікамі скульптуры і архітэктуры, паспрабавалі самі пісаць творы на беларускай мове. У заключэнні свята школьнікі атрымалі дамашняе заданне – знайсці вуліцу Францыска Скарыны ў мікрараёне Казіміраўка. Так мы пачынаем рыхтавацца да 500-годдзя выхаду першай друкаванай кнігі на беларускай мове.
Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
|
||
|
![]() |
|
|
||
|
архив>>> |