Работа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №19 г.Магілёва” па папулярызацыі беларускай мовы |
||||
|
26 лістапада |
|||
У шосты школьны дзень 26 лістапада вучні 5 і 7 класаў прынялі ўдзел у гульні “Скарбы роднага краю”. Тры каманды змагаліся за званне пераможцаў. Спаборніцтва праходзіла весела, займальна і пазнавальна, а журы вынесла сваё рашэнне. На свята завітаў Несцерка, ён прапанаваў камандам адгадать загадкі, узгадать прыказкі, праспяваць беларускія народныя песні, заглянуць у этнаграфічны куток і вызначыць, як называецца той ці іншы прадмет і для чаго ён патрэбен. Завітала і Казачніца, расказала вельмі павучальную казку і папрасіла каманды назваць як мага больш беларускіх народных казак. Было месца і для беларускіх народных гульняў, такіх як “Бульба” і “Блін”. З усімі конкурсамі вучні справіліся вельмі добра, паказалі веданне беларускага фальклору, сваю кемлівасць і зацікаўленасць. Дамой вучні разыхдзіліся шчаслівыя і з салодкімі прызамі. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М, Наўрузава І.В. |
||||
|
|
|
||
|
|
|
||
24 лістапада |
![]() |
|||
|
24 лістапада ў Дзень роднай мовы, настаўнікі беларускай мовы і супрацоўнікі школьнай бібліятэкі правялі мерапрыемства “Цікава ведаць”, дзе вучні дзяліліся ўражаннямі аб прачытанных кнігах на беларускай мове. Пазнаёміліся з выставай “Які ж гэта цуд – слова, мова твая”.
|
|||
Магчымасці сацыяльных сетак, беларуская мова, актыўная жыццёвая пазіцыя – усё супала ў гэты дзень роднай мовы 24 лістапада. Вучні сёмых класаў сабраліся ў адным месцы ў адзін час і прынялі ўдзел у флэшмобе “РУСКАЙ МОВЕ ДАЙ РАЗГРУЗКУ – РАЗМАЎЛЯЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!”
|
|
|||
Што цікавага пра гаспадара можа расказаць нацыянальны беларускі касцюм? Якія касцюмы прынята было апранаць на свята Купалля, а якія на Каляды? Што абазначаюць колеры беларускага нацыянальнага адзення? На ўсе гэтыя пытанні 24 лістапада шукалі адказ вучні разам з настаўніцай пачатковых класаў Кірэйчанка Ірынай Васільеўнай. Самае цікавае для дзяцей–першакласнікаў было размаляваць свой уласны нацыянальны касцюм. |
||||
|
|
|
||
|
17 лістапада | |||
17 лістапада 2016 года у рамках адзінага дня беларускай мовы ў 1 “В” класе прайшоў урок на тэму “ Я і мая сям’я. Мае сваякі”, дзе яны пазнаёміліся з лексікай на тэму “Сваякі”, асэнсавана успрымалі беларускую мову на слых, адказвалі на пытанні на беларускай мове. План-канспект урока па беларускай мове ў 1 “В” класе Шпакоўская Н.А. |
|
|||
|
|
|
||
Многа моў на гэтым свецe Многа слоў у іх букеце. Многа думак, многа згадак, Многа гукаў і загадак. Але ёсць адна такая: Словы ў ёй нібы звіняць, Трэлі-гукі разліваюць І ляцяць, ляцяць, ляцяць. - Добры дзень, дарагія сябры! Сёння чацвер, а гэта значыць, што паветра ў нашай школе традыцыйна напоўнена чароўнай беларускай мовай. Менавіта гэтымі словамі вучні 7а класа пачалі свой інформ-дайджэст “Багата, родная ты мова!” для першакласнікаў. У сваім выступленні дзяўчаты чыталі вершы, расказвалі пра ветлівыя словы беларускай мовы, праводзілі віктарыну. Першакласнікі ў сваю чаргу актыўна адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, называлі, якія беларускія ветлівыя словы яны ведаюць, запрашалі яшчэ прыходзіць у госці. Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры |
||||
|
|
|||
|
||||
10 лістапада І зноў чацвер – дзень беларускай мовы. Сёння вучняў трэціх класаў чакала чарговая магчымасць сустрэчы з роднай мовай. «Цiкавыя хвiлiнкi на перапынку» не пакінулі абыякавымі нікога, вучні з задавальненнем разгадвалi рэбусы, крыжаванкi, загадкi, шукалi “лiшнія словы” , практыкаваліся ва ўменні чытаць скарагаворкі. Настаўнікі Мароз С.К. і Зайчук О.В. вызначылі самых лепшых знаўцаў беларускіх прыказк і прымавак. |
||||
|
|
|||
|
||||
У дзень, прысвечаны Дню беларускай мовы,
вучні 8В класа наведалі выставу "Багдановіч.
Маладыя жаданні", арганізаваную ў МДУ ім.А.Куляшова. Вучні пазнаёміліся з сучасным позіркам студэнтаў на творчасць М.Багдановіча. Бясцэнная А. Ф., настаўнік беларускай мовы і літаратуры |
||||
|
|
|||
|
||||
|