Работа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №19 г.Магілёва” па папулярызацыі беларускай мовы |
|||
|
|||
29 верасня Зноў чацвер. Зноў у нашай школе гучыць родная мова. Вучні 8 “В” класа вырашылі ўпрыгожыць кабінет беларускай мовы і літаратуры кветкамі. У выніку калектыўнай працы ў нашым кабінеце з’явіўся прыгожы і інфарматыўны стэнд “Гаворым па-беларуску. Назвы кветак”. Дзякуй вам, хлопцы і дзяўчаты! Бясцэнная А. Ф., настаўнік беларускай мовы і літаратуры |
|||
![]() |
![]() |
![]() |
|
|
|||
17 верасня У 6-ы школьны дзень 17 верасня вучні 7а класа наведалі Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава, экспазіцыю “Археалогія і старажытная гісторыя”. Мы даведаліся, што на тэрыторыі Магілёўшчыны налічваецца каля 2 тысяч помнікаў археалогіі: стаянкі каменнага і бронзавага стагоддзяў, умацаваныя гарадзішчы, старажытныя замчышчы, курганы. Мы ўбачылі старажытныя прылады працы, зброю, упрыгожванні, посуд, прадметы быту. Асабліва цікавая і актуальная была гэта інфармацыя ў рамках вывучэння на ўроках беларускай літаратуры паэмы Янкі Купалы “Курган”. Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры |
|||
|
|
||
|
|||
3 верасня Ці ведаеце Вы, што ў жніўні 2017 года наша краіна будзе адзначаць 500-годдзе з дня выхаду першай друкаванай кнігі на беларускай мове? А ці ведаеце Вы, што ў нашым мікрараёне ёсць адзіная ў Магілёве вуліца Францыска Скарыны? І мы раней не ведалі. У рамках святкавання ў Беларусі Дня беларускага пісьменства вучні 7-х класаў атрымалі заданне знайсці гэтую вуліцу і сфатаграфавацца. Заданне было выканана, дзяўчаты знайшлі патрэбны аб’ект, успомнілі, што яны ведаюць пра Францыска Скарыну, задумаліся аб значэнні яго асветніцкай дзейнасці для беларускага народа. Так мы пачынаем рыхтавацца да святкаваня ў 2017 годзе 500-годдзя з дня выхаду першай друкаванай кнігі на беларускай мове. Чакайце далейшых навін па гэтай тэме. Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры |
|||
|
|
||
|
|||
|