29 красавіка ў нашу школу для творчай сустрэчы з чытачамі завіталі пісьменнікі, члены Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Церахаў Аляксандр Іванавіч і Рынкевіч Сяргей Анатольевіч. На сустрэчы прысутнічалі вучні школы, іх бацькі, настаўнікі.

   Аляксандр Іванавіч і Сяргей Анатольевіч расказвалі пра сябе, чыталі свае вершы, адказвалі на пытанні вучняў, давалі парады пачынаючым пісьменнікам.  Таксама на сустрэчы гучалі ўспаміны пра нашага славутага земляка Аляксея Пысіна, чыталіся яго вершы.

   Аляксандр Іванавіч і Сяргей Анатольевіч падарылі школе свае зборнікі твораў, а таксама наведалі школьную бібліятэку, дзе пазнаёміліся з выставай “Песняры Прыдняпроўя”.

Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

<<<на главную