У госці да Караткевіча У рамках святкавання ў Беларусі 85-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры У. Караткевіча у суботу 12 снежня вучні 6”А”, 7”В” і 9”А” класаў здзейснілі экскурсію ў горад Орша з наведваннем Музея У. С. Караткевіча. Падчас экскурсіі па музеі мы даведаліся шмат цікавага пра асобу гэтага пісьменніка і пра яго творчасць. У нас была унікальльная магчымасць не толькі ўбачыць рэчы, якія належалі У. Караткевічу, і паслухаць яго творы, але і загадаць жаданніі, якія абавязкова збудуцца, і акунуцца ў атмасферу дабрыні, мудрасці і прыгыжосці. Таксама мы наведалі помнік У. Караткевічу, які знаходзіцца на месцы, дзе раней быў дом пісьменніка, прайшліся па вуліцы, названай яго іменем. Пазнаёміўшыся з горадам і наведаўшы музей, мы зразумелі, што такія вось экскурсіі сапраўды набліжаюць нас да непаўторнай спадчыны беларускага народа і робяць вывучэнне роднай літаратуры цікавым і актуальным.
Зяткіна Н. М., Бясцэнная А. Ф., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
|
||
|
|
|
|
|
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||
|