Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова” Сто гадоў шукай другой красы, А тым больш, што свет зусім не вузкі. Ды калі ты не бязродны сын, Гавары са мной па-беларуску. Я. Янішчыц |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||
У сярэдняй школе № 19 г. Магілёва з 20 лютага па 26 лютага 2016 года быў праведзены Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам “З любоўю да роднага слова”. Мэтамі правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры былі наступныя: 1. Папулярызацыя беларускай мовы 2. Стварэнне ўмоў для развіцця пазнавальнай актыўнасці, творчых здольнасцей вучняў 3. Садзейнічанне выхаванню любові і павагі да роднай мовы, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры быў распрацаваны план Тыдня беларускай мовы і літаратуры, у які былі ўключаны мерапрыемствы розных форм правядзення: віктарыны, падарожжы, экскурсіі, выставы, тэматычныя гадзіны ў бібліятэцы, інформ-дайджэст, класная гадзіна, гульні, мовазнаўчыя перапынкі. На працягу Тыдня працавала выстава “2016 год – Год культуры”, падрыхтаваная настаўнікамі і вучнямі. Таксама каля кабінета беларускай мовы і літаратуры працавалі мовазнаўчыя перапынкі, дзе вучні рашалі рэбусы і займальныя задачы, адказвалі на складаныя, а часам і хітрыя пытанні. У рамках Тыдня адбылося адкрытае пазакласнае мерапрыемства ў 4 “Б” класе “Вандроўка па Беларусі з дзедам Барадзедам”, падчас якога дзеці пры дапамозе розных фарбаў знаёміліся з нашай прыгожай краінай, выконвалі цікавыя заданні і спявалі беларускія народныя песні. У шосты школьны дзень адбылася гульня-падарожжа для вучняў 5-7 класаў “Люблю мой край”, падчас якой вучні знаёміліся з этнаграфіяй Беларусі, замацоўвалі свае веды па беларускай мове, літаратуры і гісторыі, гулялі ў беларускія народныя гульні. Этнаграфічная экспазіцыя, прадстаўленая ў кабінеце № 20, зацікавіла не толькі вучняў, але і будучых першакласнікаў, якія наведваюць суботнюю школу развіцця. Пры арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў былі ахоплены вучні пачатковых, 5 – 11-х класаў, а таксама настаўнікі іншых прадметаў і бацькі. Вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у гульні “Знаўцы роднай мовы”, вучні 6-х класаў удзельнічалі ў віктарыне “Чароўны квадрат”, вучні 9-х класаў – у гульні “Мовазнаўчы марафон”. З вунямі 10-х класаў была праведзена завочная экскурсія “Нацыянальныя здабыткі культуры Беларусі”. Традыцыйна правядзенне Тыдня беларускай мовы і літаратуры супадае з Міжнародным днём роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. У гэты дзень вучні 11 “А” класа правялі інформ-дайджэст “21 лютага – Дзень роднай мовы” ў 2, 5, 8, 9, 10 класах, а настаўнікі іншых прадметаў выконвалі тэст “Ці ведаеце Вы беларускую мову?” А лепшыя вынікі Тыдня, як правіла, падвялі нашы вучні, калі пыталіся, калі наступны раз будзе адбывацца такое свята роднай мовы і літаратуры.
Зяткіна Н. М., кіраўнік МА настаўнікаў прадметаў гуманітарнага цыкла |
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|