Вялікае багацце творчасці
Уладзіміра Караткевіча Д.Бугаёў З цягам часу інтарэс да асобы і творчасці У.Караткевіча не змяншаецца, усе больш шырокае кола людзей цікавіцца яго творамі. Ушанаванне пісьменніка і высокая ацэнка нашчадкамі того, што зроблена ім, знайшлі сваё адлюстраванне ў многіх сферах жыцця грамадства. У сувязі з 85-годдзем з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры ў нашай краіне прайшло шэраг выстаў, вечарын, спектакляў, а таксама мерапрыемстваў ва установах культуры і адукацыі. У школьнай бібліятэцы з гэтай нагоды была арганізавана кніжная выстава. 26 лістапада, у дзень нараджэння пісьменніка, з вучнямі 9 класаў, праведзена літаратурная віктарына “Кнігі У.Караткевіча даюць нам мудрасць жыцця”. Дзеці даведаліся пра старонкі жыцця і творчасці, якія не раскрывае школьны падручнік, пазнаёміліся з творамі пісьменніка, якія ёсць у бібліятэцы.
Загадчык бібліятэкі Т.М. Скрылькова
|
![]() |
|