6-й школьный день

27.02.2016

“Майстэрства К.Крапівы”

2016 год - Год культуры, багаты на юбілейныя даты. Юбілеі адзначаюць У. Мулявін (75 год), М. Багдановіч (125 год), І. Шамякін (95 год) і іншыя выдатныя дзеячы культуры, мастацтва, літаратуры.

5 сакавіка краіна адзначае 120-годдзе з дня нараджэння выдатнага драматурга, байкапісца, публіцыста, вучонага, грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы. Славуты пісьменнік пакінуў нам багатую літаратурную спадчыну, і  абавязак маладога пакалення - цаніць і бергчы яе.  27 лютага  ў 6-ы школьны дзень, да гэтай даты, у бібліятэцы было праведзена слайд-падарожжа па кнігах К.Крапівы. Вучні 8-10 класаў успомнілі біяграфію пісьменніка, яго творы, якія вывучалі па школьнай праграме, даведаліся пра цікавыя факты жыцця і творчасці аўтара. Чыталі выразна байкі і аналізавалі іх алегарычны змест.

 На прыканцы мерапрыемства вучням была прапанавана крыжаванка,  на пытанні якой яны выдатна адказалі. Загадчык зрабіла агляд  кніжнай выставы “Майстэрства К. Крапівы”, дзе былі прадстаўлены кнігі, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі.

Загадчык бібліятэкі СШ № 19  Т.М. Скрылькова

 

27.02.2016г прошёл первый этап школьного конкурса патриотической песни. В нём приняли участие школьники 5-6-х классов. Ребята приятно удивили жюри своими костюмами, творческими инсценировками номеров. Школа гордится своими талантливыми учениками и поздравляет с 1 местом учащихся 5 «А» класса (солистка Андреева Мария), со 2 местом – учащихся 5 «В» класса, с 3 местом – учащихся 6 «А» класса (солистка Редькова Алина). Также отлично проявили себя учащиеся 5 «Б» класса, которые представили на конкурс два номера, и отдельная благодарность Карповой Анастасии, ученице 4 «А» класса, за активность и талант.

 
<<<на главную