6-ы школьны дзень

“Люблю мой край”

     Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які традыцыйна адзначаецца 21 лютага, у нашай школе адбылася гульня-падарожжа “Люблю мой край” для вучняў 5-7 класаў.

    Пасля ўрачыстага адкрыцця, на якім вучні   чыталі вершы, прысвечаныя роднай мове,  каманды атрымалі маршрутныя лісты і пачалі сваё падарожжа па родным краі. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі станцыі “Этнаграфічная”, “Літаратурная”, “Гістарычная”, “Адгадайка”, “Гульнёвы падворак”, “Знаўцы роднай мовы”. Падчас падарожжа дзеці не толькі выконвалі заданні і пазнавалі штосьці новае, але і вучыліся працаваць у камандзе, а таксама атрымалі многа станоўчых эмоцый.

    Лідарамі па колькасці набраных балаў сталі:

1 месца – 5 “А”

2 месца – 6 “В”

3 месца – 6 “А”

   

Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

     
     
<<<на главную