22 лютага

Дзень роднай мовы ў  школе

    У панядзелак 22 лютага ў школе адбылася акцыя “Гавары са мной па-беларуску”.

    Вучні 11 “А” класа падрыхтавалі інформ-дайджэст да Дня роднай мовы. У час інфармацыйнага выпуску расказвалася пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, гучалі вершы пра беларускую мову, адзначаліся самыя цёплыя, самыя смачныя і самыя мудрыя словы.

    Настаўнікі школы прынялі ўдзел у тэсціраванні “Ці ведаеце Вы беларускую мову?” Некаторыя пытанні выклікалі цікавасць і прымусілі зазірнуць у слоўнік або звярнуцца па дапамогу да вучняў.

    А займальныя хвілінкі на перапынку абядналі вучняў у імкненні лепш ведаць родную мову.

    Вельмі радасна, што ў акцыі прынялі ўдзел і вучні, і настаўнікі, і, спадзяемся, бацькі, якім вучні дома паведамілі пра тое, як у школе праходзіў Дзень роднай мовы.

Зяткіна Н. М., настаўнік любімай беларускай мовы і літаратуры

     
     
<<<на главную