Работа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №19 г.Магілёва”
па папулярызацыі беларускай мовы

2016-2017

 20 красавіка

Чым можна адарваць сучасных дзяцей ад экранаў мабільных тэлефонаў? Канечне, гульнёй! У чацвер, адзіны дзень беларускага маўлення, пяцікласнікі на перапынках гулялі ў настольную гульню-лато “Вытокі”. У час гульні дзеці знаёміліся з традыцыйнымі прадметамі народнага побыту (дарэчы, у гульні ёсць выявы такіх прадметаў, якія не кожны дарослы ведае). Перапынкі праходзілі весела. Так у нашай школе працэс авалодвання роднай мовай становіцца цікавым і творчым. Гуляйце ў беларускія гульні і вы!

Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы

 

   

У 1 «Г» классе прайшла экалагічная віктарына «Хто ў лесе жыве і што ў лесе расце?”, прысвечаная  Міжнароднаму  Дню Зямлі. Лесавічок запрасіў дзяцей павандраваць разам з ім па беларускім  лесе.  У ходзе вандроўкі вучні выконвалі розныя заданні і даведаліся шмат новых беларускіх слоў. А таксама ўспомнілі правілы паводзін ў лесе.

   

Чые саджанцы лепей?  Падчас падрыхтоўкі да даследчай работы вучні 2 «Д» класа так зацікавіліся  рознымі спосабамі вырошчвання расады, што спыніць іх было ўжо немагчыма.  Бо так  цікава назiраць, як з маленькага семечка вырастае прыгожая раслiна. Куток кабінета ператварыўся ў вопытны цэнтр. Тут і  таматы, і перцы, і цыбуля.  А расада кветак абавязкова хутка ўпрыгожыць школьныя клумбы!

 Казлоўская А.А., настаўнік пачатковых класаў

 

   

Вывучэнне твораў на экалагічную тэму немагчыма без ведання прыроды роднага краю. Незвычайны ўрок беларускай літаратуры адбыўся ў вучняў 6-ых класаў на базе Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р.Раманава. Вучні на ўласныя вочы ўбачылі  эпізоды з жыцця самых розных прадстаўнікоў фаўны нашага краю. Даведаліся, як ствараюць свае норы будаўнікі лесу – барсукі, пазнаёміліся з разнастайнасцю лясных птушак.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры  Бясцэнная А.Ф.

 

15 красавіка

У суботу 15 красавіка напярэдадні вялікага свята вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Гісторыя свята Вялікдзень”. Хлопцы і дзяўчаты спачатку гукалі вясну, потым даведаліся пра гісторыю свята Вялікдзень, пра традыцыі і абрады беларусаў, звязаныя з гэтым днём, таксама выконвалі творчыя заданні. Дзяўчаты дзяліліся рэцэптамі прыгатавання велікодных страў, хлопцы расказвалі пра традыцыйныя велікодныя гульні. У завяршэнні  мерапрыемства дзеці прынялі ўдзел у гульнях “Арэлі” і “Ручаёк”.

Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

13 красавіка

13 красавіка вучні 4 “А” класа паказалі  добрыя  веды роднай мовы. У іх класе прайшла віктарына знаўцаў роднай мовы “Беларуская  скарбонка”.

   
У рамках беларускага дня на парлелі 3-х классаў быў праведзены абагульняючы занятак па тэме “Беларускія святы і абрады”.
Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, паказалі добрыя веды па тэме.

6 красавіка

Па старонках  Чырвонай кнігi Рэспублiкi  Беларусь вандравалі вучні 1 «А» класа разам са сваёй настаўніцай Ірынай Васільеўнай Кірэйчанка. Падчас падарожжа першакласнікі высветлілі, чым цiкавы  жывёльны i раслiнны свет нашай краiны, чаму гэта незвычайная кніга называецца Чырвонай і што кожны з дзяцей будзе рабіць, каб захаваць прыроднае багацце нашай Радзімы.

 

На працягу навучальнага года вучні  1 «Е» класа авалодвалі ведамі аб багацці і разнастайнасці роднай прыроды. Свой розум, кемлівасць і мастацкія здольнасці першакласнікі прадэманстравалі падчас пазакласнага мерапрыемства «Прырода роднага краю». 

Адбылося незвычайнае мерапрыемства – конкурс прэзентацый “Пісьменнікі Беларусі”. Вучні 10-ых класаў праявілі сябе творча ў дэманстрацыі прэзентацый. Настаўнікам і вучням спадабаліся прэзентацыі ўсіх удзельнікаў, але самае прыемнае ўражанне засталося ад прэзентацый наступных вучняў: Грыгор’евай Н., Нікіцінай В., Алейнікава М., Томашава Р. У ходзе падрыхтоўкі да конкурса вучні пашырылі свае веды пра беларускіх пісьменнікаў, расказалі  і паказалі  невядомыя факты з іх жыцця і творчасці. Гэтае заданне выклікала ў навучэнцаў жаданне прадоўжыць гэтую цікавую працу і падрыхтаваць буктрэйлеры па творчасці пісьменнікаў Беларусі.

Бясцэнная А. Ф.

<<<на главную