Работа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №19 г.Магілёва”
па папулярызацыі беларускай мовы

2016-2017

30 сакавіка

У гэтым годзе адзначаецца 135 год з Дня Нараджэння Янкі Купалы. З гэтай нагоды, у чацвер, 30 сакавіка, у нашай школе праходзіла літаратурная вечарына, прысвечаная жыццю і творчасці Янкі Купалы.  Вучні пятых класаў прагледзелі прэзентацыю пра жыццё Янкі Купалы, чыталі вершы, слухалі песні,на словы знакамітага аўтара.  У класе была арганізавана выстава кніг, з якімі хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем пазнаёміліся. Усе прыйшлі да высновы – Янка  Купала веільмі значная постаць у  беларускай літаратуры. Ён вельмі любіў сваю краіну і народ, які ў ёй жыве. І наша вечарына скончылася тым, што вучні на паперках з белымі бусламі напісалі пажаданні сваёй Радзіме.

                                                                       Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

23 сакавіка

23  сакавiка  ў  2 «Г»  класе  адбыўся конкурс чытальнiкаў  вершаў  беларускіх аўтараў «Гучы, роднае слова!»  Вучні чыталі на памяць любімыя вершы пісьменнікаў-юбіляраў Я. Коласа і Я. Купалы, а таксама вершы В.Віткі, Н.Гілевіча, Цёткі, У.Караткевіча і іншых. Цудоўныя гукі роднай мовы прынеслі шмат станоўчых эмоцый.

Настаўнiца пачатковых класаў Куксо А.Л

16 сакавіка

У дзень роднай мовы, 16 сакавіка, вучні 1 “Г” разам с класным кіраўніком Лук’янавай Ірынай Уладзіміраўнай прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Падарунак бібліятэцы”. Гэта самыя шчэдрыя і актыўныя ўдзельнікі ўсіх  акцый, якія праводзіць бібліятэка.

Супрацоўнікі шчыра ім ўдзячныя і выказваюць вялікую падзяку за падораныя кнігі на беларускай мове, якія знойдуць сваіх чытачоў і запоўняць вольны час тых, хто яшчэ не страціў цікавасць да мастацкай літаратуры і аддае перавагу не электроннаму, а традыцыйнаму папяроваму фармату кнігі.

Загадчык бібліятэкі Т.М. Скрылькова

16 сакавiка ý 2 «Б» класе настаýнiца пачатковых класаý Нiкiфарава А.К. правяла пазнавальную гульню «Поле цудаý» на тэму «Раслiнны i жывельны свет Беларусi». Гэта мерапрыемства прынесла шмат станоýчых уражанняý иi захапiла ýвагу надоýга. Вучнi пазнаемiлiся з новымi беларускiмi словамi, трэнiравалi памяць, увагу, кемлiвасць. 

 

11 сакавіка

Пошукавая экспедыцыя

“Помнікі бессмяротнай славы ў мікрараёне Казіміраўка”

 

Любімаму гораду прысвячаецца

   Усё пачалося з таго, як на ўроку беларускай мовы пры напісанні сачынення-апісання родных мясцін настаўніца Зяткіна Наталля Мікалаеўна расказвала нам  пра гісторыю Казіміраўкі. І тут мы даведаліся, што ў нашым мікрараёне ёсць тры помнікі бессмяротнай славы нашага народа, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Зразумела, што пошукавая экспедыцыя мае быць.

   І вось у суботу 11 сакавіка мы ў дарозе.

   Прыпынак № 1 – помнік загінуўшым аднавяскоўцам. Гэты помнік быў устаноўлены ў 1971 годзе, рэканструяваны ў 2005 годзе. На плітах высечаны імёны жыхароў вёсак Казіміраўка, Пашкава, Прысна, Жукава, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

   Прыпынак № 2 – помнік ахвярам антычалавечай палітыкі фашыстаў на акупаванай тэрыторыі.

   Прыпынак № 3 – магіла невядомага салдата. Тут на памяць прыходзяць радкі з верша Р. Барадуліна:

А шапку я заўжды здыму

Перад магілай невядомай.

    Прыпынак № 4 – па меркаванні некаторых даследчыкаў, рэшткі супрацьтанкавага рова, які браў свой пачатак на Буйніцкім полі і перакрываў Бабруйскую шашу ў раёне Буйніч, Мінскую шашу ў раёне Казіміраўкі і дарогу на Шклоў у раёне Палыкавіч.

    У дарозе намі авалодвалі розныя пачуцці: гэта сум і жалоба па загінуўшым, гэта захапленне мужнасцю беларускага народа, гэта гордасць за тое, у якім знакавым і гераічным месцы мы жывём.

    Безумоўна, бацькам, суседзям і сябрам мы раскажам пра нашу пошукавую экспедыцыю. Няхай і яны таксама ганарацца нашым мікрараёнам. А сваю пошукавую экспедыцыю мы прысвячаем роднаму гораду Магілёву, які хутка адзначыць сваё 750-годдзе.

 

Вучні 7-х класаў

9 сакавіка

У рамках дня беларускай мовы 9 сакавiка  у  2 «Ж» класе   было праведзена мерапрыемства «Падарожжа па Беларусi».  Дзецi вывучалi карту Беларусi, завочна падарожнічалі па  абласных цэнтрах, пазнаемiлiся  з помнiкамi культуры. Дзецi  чыталі вершы на роднай мове беларускiх паэтаў-песняроу. Вучнi дэманстравалі  свае веды па гiсторыi Беларусi, спаборнiчалi  на лепшага знаўца  назваўгарадоў краіны,  рэк i азер, значных гiстарычных помнікаў. Вынiкам вандроукi стаў прыемны настрой i жаданне вывучаць гicторыю Радзiмы.

9 сакавіка

Вучні 6 “В”, 6 “Б” класаў разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Бясцэннай А.Ф. наведалі   “Магілеўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава”. Вучням быў прапанаваны ўрок пра жыцце  Е.Полацкай. Вучні з задавальненнем адказвалі на прапанаваныя пытанні, выконвалі заданні, пазнаеміліся з новымі фактамі жыцця Е.Полацкай. У канцы занятка вучням была паказана  галаграма  крыжа  Е.Полацкай. Урок  вельмі спадабаўся і вучні даведаліся пра невядомыя факты з жыцця Е.Полацкай.

 

<<<на главную