Работа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №19 г.Магілёва”
па папулярызацыі беларускай мовы

2016-2017

25 мая

25 мая ў нашай школе адзначалі дзень памяці Максіма Багдановіча. Вучні успомнілі факты з жыцця таленавітага пісьменніка, яго творчасць. Дзеці падрыхтавалі выразнае чытанне вершаў знакамітага аўтара і з задавальненнем іх зачыталі.

                                                     Наўрузава І.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

20 мая

У госці да Янкі Купалы

    Новыя ўражанні, новыя веды, новыя сябры, новыя мясціны! На ўсе гэтыя падзеі нам пашанцавала ў адзін дзень. Гэта субота 20 мая. Вучні 5 “А”, 7 “А”, 7 “Б”, 8 “В” класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі Літаратурны музей Янкі Купалы ў Ляўках. Мы прайшліся па тых сцяжынках, па якіх гуляў Янка Купала. Пабывалі на  дачы, дзе з’явіліся цудоўныя вершы Ляўкоўскага цыкла. Нас уразіў аўтамабіль Янкі Купалы, зацікавіў помнік песняру, зачараваў такі прыгожы ў гэтых мясцінах Дняпро.

     Экскурсію сваю мы прымеркавалі да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, якое будзе адзначаць наша краіна ў ліпені бягучага года. Віншуем усіх нашых чытачоў з гэтым святам!

Класныя кіраўнікі Наўрузава І. В., Зяткіна Н. М.,

Шасцярнёва А. В., Бясцэнная А. Ф.

 18 мая

З беларускай хвілінкі  пачыналі свае ўрокі ў чацвер 18 мая нашы настаўнікі. Педагогі школы прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем разам творы Якуба Коласа”, падчас якой настаўнікі розных прадметаў чыталі вучням свае любімыя вершы Якуба Коласа, чыё 135-годдзе адзначаецца ў 2017 годзе.

Настаўнік Герасімава В. В. прачытала верш “Мой родны кут, як ты мне мілы!..”, Зайкоўская В. М. – “Родныя вобразы”, Мікушкіна А. М. – “О, край родны, край прыгожы!”, Пугачова А. А. – “Зімой”,  Шпакоўская Н. А. – “Ручэй”, Карпава Л. А. – “Лета”, Шасцярнёва А. В. – “На рэчцы”. Выступленне настаўнікаў выклікала ў вучняў толькі станоўчыя эмоцыі. А мы, настаўнікі, яшчэ раз пераканаліся ў здольнасці паэзіі аб’ядноўваць сэрцы людзей.

   

    Незвычайны ўрок беларускай літаратуры адбыўся ў вучняў 7-х класаў падчас вывучэння нарыса Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Мы наведалі Этнаграфічны музей горада Магілёва, дзе на свае вочы пабачылі тыя прадметы народнага побыту, пра якія распавядае Уладзімір Караткевіч у сваім творы.

Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 4 мая

І зноў беларускі чацвер. Класная гадзіна “Птушкі і расліны Беларусі” выявіла лепшых знаўцау роднага краю ў 3А класе. Дзеці вандравалі  і па старонках Чырвонай кнігі, і па старонках кніг вершаў беларускіх пісменнікаў. Вучні разгадвалі крыжаванкі, рэбусы па тэме. Цяпер мы ўпэўнены, што дзеці будуць беражліва адносіцца да роднай прыроды.

   

У чацвер, 4 мая, у рамках дня беларускай мовы, вучні 5 “А” класа правялі урок беларускай літараратуры у Краязнаўчым музеі. Тэмай якога стала  “Захапляльны свет прыроды ў творы У.Каракткевіча “Былі ў мяне мядзведзі”. Хлопчыкі і дзяўчаты наведалі аддзел прыроды, дзе ўбачылі наколькі яна багатая і незвычайная. На гэтым уроку дрэнных адзнак не было, а ўвесь матэрыял быў добра засвоены вучнямі.  

                                                                                              Наўрузава І.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

   

У чацвер, 4 мая,   у рамках папулярызацыі беларускай мовы,  вучні 1 “В” класа адправіліся ў падарожжа па памятных мясцінах нашай Беларусі. Пабывалі ў Хатыні, Белай вежы, у Мірскім замку, на плошчы Перамогі ў Мінску. Даведаліся, чаму гэтыя мясціны  лічацца памятнымі для беларусаў. Дзеці цікавіліся гістарычным  мінулым  нашай  краіны. Уважліва  слухалі сваіх сяброў, якія падрахтавалі вусныя паведамленні пра гэтыя мясціны.

Кл. кіраўнік:Шпакоўская Н.А.

 

   

<<<на главную