Работа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №19 г.Магілёва”
па папулярызацыі беларускай мовы

2016-2017

28 студзеня

28 студзеня ў нашым кабінеце беларускай мовы і літаратуры панавала цёплая атмасфера. Вучні сёмых класаў прынялі ўдзел у конкурсе юных паэтаў “Спроба пяра”.

    Хлопцы і дзяўчаты падышлі да конкурсу творча, з натхненнем. Вучні чыталі свае вершы на беларускай мове, канечне, хваляваліся, але дэбют прайшоў удала. Усім юным паэтам жадаем далейшых творчых поспехаў!

    Прапануем вашай увазе вершы пераможцаў конкурсу.

 Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Жарыкаў Павел, 7 “А”

Зіма

Як хораша зімою

Гуляць нам у двары!

Вакол, куды ні глянеш,

Бялюткі снег ляжыць.

Нам весела з сябрамі

Катацца на санях,

І падаць ў снег халодны

Зусім не страшна нам.

Піліпенка Данііл, 7 “Б”

На дварэ скрыпіць мароз,

Верабей на ім замёрз.

Калоціцца ўвесь, сядзіць,

Хоча есці, хоча піць.

Верабей, верабей!

Ты ка мне ляці хутчэй,

Я прынёс табе сухарэй.

 

26 студзеня

У чацвер, 26 студзеня, у дзень адзінага дня беларускага маўлення, у настаўніцкай была змешчана аб’ява “ Паважаныя калегі, штотыднёва (кожны чацвер) ва ўстановах адукацыі праводзіцца адзіны дзень беларускага маўлення. Калі ласка, размаўляйце па-беларуску!” У гэты дзень настаўнікі нашай школы пачыналі свае ўрокі з прывітання і пажадання добрага настрою на беларускай мове!

                                                                                                          

“Чым заняцца на перапынку?”  У чацвер, 26 студзеня, ў вучняў Сярэдняй школы № 19 такіх пытанняў не ўзнікала, бо іх чакалі “Цікавыя хвілінкі на перапынку”.  Дзе былі змешчаны розныя заданні для разумных і кемлівых хлопчыкаў і дзяўчат. Вучні з інтарэсам разгадвалі крыжаванкі, адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі. Была змешчана і цікавая інфармацыя пра беларускія назвы адзення і рэчаў інтэр’еру. Ніхто не застаўся абыякавым! Перапынкі ў гэты дзень праходзілі весела і пазнавальна!

                                                                                 Наўрузава І.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

19 студзеня

Як запрасіць на дзень нараджэння? Як павіншаваць з гэтым святам? Што падарыць свайму сябру? Аб усім гэтым даведаліся вучні 1 “Г” класа на ўроку-свяце “Дзень нараджэння”. Разам з госцяй варонай Каркушай яны ўявілі сябе на свяце свайго сябра, дзе дзеці выконвалі розныя заданні. Вучні змаглі самі выбраць неабходныя падарункі і пажаданні, а потым павіншаваць свайго сябра. На прыканцы ўрока  ўсе атрымалі смачныя цукеркі ад госці вароны Каркушы.

12 студзеня

Ой, Калядачки, бліны-ладачкі,

Ой, люлі-люлі, бліны-ладачкі!

Калядоўшчыкаў запрашалі? 
Калядоўшчыкі ўжо тут!

А ці ведаеце вы, што слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" - назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а таксама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

Каляды – любімае свята дзяцей, бо у калядныя дні можна атрымаць вельмі многа пачастункаў. На Каляды не працуюць, а, як вучні 3”Б” класа, толькі весяляцца, каб падтрымаць сілы святла сваім настроем ды задорам.У ходзе мерапрыемства “Прыйшлі Калядкі, бліны ды аладкі” дзеці знаеміліся з традыцыямі святкавання Калядаў, спявалі, наладжвалі гульні

Ой, Калядачки, вы барзджэй, барзджэй,

Ой, люлі-люлі, бліны-ладачкі!

<<<на главную