Работа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №19 г.Магілёва”
па папулярызацыі беларускай мовы

26 лістапада

У шосты школьны дзень 26 лістапада вучні 5 і 7 класаў прынялі ўдзел у гульні “Скарбы роднага краю”. Тры каманды змагаліся за званне пераможцаў. Спаборніцтва праходзіла весела, займальна і пазнавальна, а журы вынесла сваё рашэнне.

На свята завітаў Несцерка, ён прапанаваў камандам адгадать загадкі, узгадать прыказкі, праспяваць беларускія народныя песні, заглянуць у этнаграфічны куток і вызначыць, як называецца той ці іншы прадмет і для чаго ён патрэбен. Завітала і Казачніца, расказала вельмі павучальную казку і папрасіла каманды назваць як мага больш беларускіх народных казак. Было месца і для беларускіх народных гульняў, такіх як “Бульба” і “Блін”. З усімі конкурсамі вучні справіліся вельмі добра, паказалі веданне беларускага фальклору, сваю кемлівасць і зацікаўленасць. Дамой вучні разыхдзіліся шчаслівыя і з салодкімі прызамі.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М, Наўрузава І.В.

24 лістапада

24 лістапада ў Дзень роднай мовы,  настаўнікі беларускай мовы і супрацоўнікі  школьнай бібліятэкі правялі мерапрыемства “Цікава ведаць”, дзе вучні дзяліліся ўражаннямі аб прачытанных кнігах на беларускай мове. Пазнаёміліся з выставай “Які ж гэта цуд – слова, мова твая”.

 

Магчымасці сацыяльных сетак, беларуская мова, актыўная жыццёвая пазіцыя – усё супала ў гэты дзень роднай мовы 24 лістапада. Вучні сёмых класаў сабраліся ў адным месцы ў адзін час  і прынялі ўдзел у флэшмобе “РУСКАЙ МОВЕ ДАЙ РАЗГРУЗКУ – РАЗМАЎЛЯЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!”

 

Што цікавага пра гаспадара можа расказаць нацыянальны беларускі касцюм? Якія касцюмы прынята было апранаць на свята Купалля, а якія на Каляды? Што абазначаюць колеры беларускага нацыянальнага адзення? На ўсе гэтыя пытанні 24 лістапада шукалі адказ вучні разам з настаўніцай пачатковых класаў Кірэйчанка Ірынай Васільеўнай. Самае цікавае для дзяцей–першакласнікаў  было размаляваць свой уласны нацыянальны касцюм.

17 лістапада

17 лістапада 2016 года у рамках адзінага дня беларускай мовы ў 1 “В” класе прайшоў урок на тэму “ Я і мая сям’я. Мае сваякі”, дзе яны пазнаёміліся з лексікай на тэму “Сваякі”, асэнсавана успрымалі беларускую мову на слых, адказвалі на пытанні на беларускай мове.

План-канспект урока па беларускай мове ў 1 “В” класе

                                                                                               Шпакоўская Н.А.

                                                                                                           Многа моў на гэтым свецe

                                                          Многа слоў у іх букеце.

                                                                                Многа думак, многа згадак,

                                                                              Многа гукаў і загадак.

                                                                                       Але ёсць адна такая:

                                                                                                    Словы ў ёй нібы звіняць,

                                                                                                      Трэлі-гукі разліваюць

                                                                               І ляцяць, ляцяць, ляцяць.                                                                                     

   - Добры дзень, дарагія сябры! Сёння чацвер, а гэта значыць, што паветра ў нашай школе традыцыйна напоўнена чароўнай беларускай мовай.

   Менавіта гэтымі словамі вучні 7а класа пачалі свой інформ-дайджэст “Багата, родная ты мова!” для першакласнікаў.  У сваім выступленні дзяўчаты чыталі вершы, расказвалі пра ветлівыя словы беларускай мовы, праводзілі віктарыну. Першакласнікі ў сваю чаргу актыўна адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, называлі, якія беларускія ветлівыя словы яны ведаюць, запрашалі яшчэ прыходзіць у госці.

Зяткіна Н. М.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

10 лістапада

І зноў чацвер – дзень беларускай  мовы. Сёння вучняў трэціх класаў чакала  чарговая магчымасць  сустрэчы з роднай мовай.  «Цiкавыя хвiлiнкi на перапынку»  не пакінулі абыякавымі нікога, вучні з задавальненнем  разгадвалi рэбусы, крыжаванкi, загадкi, шукалi  “лiшнія словы” ,  практыкаваліся ва  ўменні чытаць скарагаворкі. Настаўнікі  Мароз С.К. і Зайчук О.В. вызначылі самых лепшых знаўцаў беларускіх прыказк і прымавак.

У дзень, прысвечаны Дню беларускай мовы, вучні 8В класа наведалі выставу "Багдановіч. Маладыя жаданні",
арганізаваную ў МДУ ім.А.Куляшова. Вучні пазнаёміліся з сучасным позіркам студэнтаў на творчасць М.Багдановіча.

Бясцэнная А. Ф., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

<<<на главную