20 лютага 2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва” адбыўся раённы семінар - практыкум кіраўнікоў школьных МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Тэмай семінара было выбрана актуальнае пытанне “Ацэначная дзейнасць на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.

    Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры дзяліліся з калегамі сваім вопытам работы ў дадзеным напрамку. Герасімава В. В. расказала пра выкарыстанне ацэначнай дзейнасці вучняў як формы зваротнай сувязі ў адукацыйным працэсе. Наўрузава І. В. дзялілася сваім вопытам работы па прымяненні стратэгіі актыўнай ацэнкі. Бясцэнная А. Ф. расказвала пра рэфлексійна-ацэначны кампанент сучаснага ўрока, прапанавала калегам для працы скарбонку відаў рэфлексіі. Асаблівую цікавасць выклікала творчая прэзентацыя работы ўстановы адукацыі па папулярызацыі беларускай мовы.

    Настаўніца Зяткіна Н. М. правяла ўрок беларускай мовы ў 5 класе. На ўроку вучні не толькі вывучалі правілы і вучыліся прымяняць іх на практыцы, але і развівалі кумунікатыўныя навыкі, творчыя здольнасці. На ўроку панавала атмасфера супрацоўніцтва, творчасці і любві да роднага краю.

    Удзельнікі семінара адзначылі практычную накіраванасць вопыту работы, прадстаўленага настаўнікамі, выпрацавалі  рэкамендацыі па тэме семінара.

 
<<<на главную