29 апреля 2017 года в государственном учреждении образования «Средняя школа № 19 г. Могилева» проведена акция «Парад зонтов» в рамках участия в городском деятельностном проекте «Могилеву – 750 лет». В рамках акции учащиеся совместно с родителями и классными руководителями изготовили зонты, на которых поместили слова признания в любви родному городу, фотографии исторических мест, украшения из лент, цветов с использованием  разнообразной техники.

 

Коровацкая И.С., заместитель директора

по воспитательной работе

государственного учреждения образования  «Средняя школа № 19 г. Могилева»

20.04.2017  Автор коллажей: Никитина Виолетта (10 А)

 

30.03.2017

Мая маленькая радзіма – Магілёў!

Я люблю Магілёў з яго незвычайнымі вуліцамі, з прыгожымі паркамі і алеямі, з памятнымі мясцінамі, з самымі лепшымі людзьмі, якія тут жывуць.

Я люблю свой горад і жадаю яму толькі зорнага жыцця.

Ісачанка Аліна, вучаніца 8 “В” класа

 

 

 

28.03.2017

Учащиеся 8 «В» класса совместно с классным руководителем составили коллаж любимых мест родного города  Могилева. Ребята с интересом подбирали фото. Было принято решение  продолжить эту интересную работу.

 

Пошукавая экспедыцыя

“Помнікі бессмяротнай славы ў мікрараёне Казіміраўка”

 

Любімаму гораду прысвячаецца

   Усё пачалося з таго, як на ўроку беларускай мовы пры напісанні сачынення-апісання родных мясцін настаўніца Зяткіна Наталля Мікалаеўна расказвала нам  пра гісторыю Казіміраўкі. І тут мы даведаліся, што ў нашым мікрараёне ёсць тры помнікі бессмяротнай славы нашага народа, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Зразумела, што пошукавая экспедыцыя мае быць.

   І вось у суботу 11 сакавіка мы ў дарозе.

   Прыпынак № 1 – помнік загінуўшым аднавяскоўцам. Гэты помнік быў устаноўлены ў 1971 годзе, рэканструяваны ў 2005 годзе. На плітах высечаны імёны жыхароў вёсак Казіміраўка, Пашкава, Прысна, Жукава, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

   Прыпынак № 2 – помнік ахвярам антычалавечай палітыкі фашыстаў на акупаванай тэрыторыі.

   Прыпынак № 3 – магіла невядомага салдата. Тут на памяць прыходзяць радкі з верша Р. Барадуліна:

А шапку я заўжды здыму

Перад магілай невядомай.

    Прыпынак № 4 – па меркаванні некаторых даследчыкаў, рэшткі супрацьтанкавага рова, які браў свой пачатак на Буйніцкім полі і перакрываў Бабруйскую шашу ў раёне Буйніч, Мінскую шашу ў раёне Казіміраўкі і дарогу на Шклоў у раёне Палыкавіч.

    У дарозе намі авалодвалі розныя пачуцці: гэта сум і жалоба па загінуўшым, гэта захапленне мужнасцю беларускага народа, гэта гордасць за тое, у якім знакавым і гераічным месцы мы жывём.

    Безумоўна, бацькам, суседзям і сябрам мы раскажам пра нашу пошукавую экспедыцыю. Няхай і яны таксама ганарацца нашым мікрараёнам. А сваю пошукавую экспедыцыю мы прысвячаем роднаму гораду Магілёву, які хутка адзначыць сваё 750-годдзе.

 

Вучні 7-х класаў

 

 
 

Алісіевіч Аліна, 7 “Б” клас

 

РОДНЫ ГОРАД

 

На беразе павольнага Дняпра,

Паміж лясоў зялёных і палёў

Раскінуў крылы мой любімы горад,

Прыгожы, старажытны Магілёў.

 

З часоў Машэкі ён бярэ свой шлях,

Прайшлі стагоддзі, нібы адзін міг,

Аб Буйніцкага поля воінах-сынах

Мы ведаем цяпер ужо із кніг.

 

Сямя мая працуе тут, жыве,

Тут  лепшыя сябры мае на свеце,

І сонейка блішчыць у чыстай сіняве

Над самым родным месцам на планеце.

 

Бесценный Алексей, 7 «А»

 

НАД МОГИЛЁВОМ

 

Наша «Аннушка» взлетает над деревней Пашково,

И под нами остаётся поле лишь ромашковое.

Я не зря три дня учился парашюты складывать,

Но от высоты такой начало в груди покалывать.

 

Свежий ветер бьёт в лицо – инструктор голос подаёт,

Прыжок – и на десятый счёт мой купол надо мной встаёт.

Пусть до земли одна верста –

Внизу такая красота!

 

Сверкают маковки церквей и главного собора,

И крыш домов не перечесть, как войско Черномора,

Изгибы плавные Днепра и берега озёр –

Всё это чудо с высоты всегда ласкает взор.

 

Шпиль ратуши поднялся ввысь на городском валу,

И умный добрый звездочёт склонил к трубе главу.

На поле Буйничском блестит орудий ровный ряд,

На танках наших боевых там звёздочки горят.

 

Восторг и радость до краёв переполняет дух,

«Любимый город Могилёв», - шепчу себе я вслух.

Жить в нём, уверен точно я, счастливый, светлый дар,

Ты украшение земли, мой город – юбиляр!

 

Такие мысли пронеслись за эти семь минут,

И очень скоро на землю осядет парашют.

Пускай в истории твоей мелькнёт немало дат,

Тебе всего лишь, Могилёв, семьсот пятьдесят!

 

 

Карасёў Андрэй, 7 “Б”

 

МОЙ ЛЮБІМЫ ГОРАД

 

Мой родны горад, я цябе люблю,

Не ведаў я, што лепшы ты ў жыцці.

Гатоў я, калі гэта трэба,

На дапамогу роднаму прыйсці.

 

Люблю твае цудоўныя будынкі,

Якія бачу кожны дзень.

І помнікі не толькі на фотаздымках

Завуць мяне ўдалячынь.

 

А марыць ёсць аб чым нам будзе.

Каб добра ўсім жылося на зямлі,

Няхай красуецца прырода, кветкі, людзі,

І ворагі прыйсці к нам не змаглі б!

 

Кнапп Антон, 5 “Б”

 

МАГІЛЁЎ

 

Люблю цябе, мой родны горад,

Мой родны, мілы Магілёў,

Які Машэка - моцны, добры волат –

Каля ракі Дняпро тут заснаваў.

 

Люблю блакіт тваіх азёр глыбокіх,

Люблю палёў бясконцых зеляносць.

“Мясцін такіх, як гэты горад, сінявокіх,

Нідзе не знойдзеш”, - кажа госць.

 

Квітней жа, мой любімы горад,

Працуй на славу, маладосць!

Няхай мой родны, мой прыгожы горад

У вяках жыве, няхай яго чакае добры лёс.

 

 

<<<на главную