Работа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №19 г.Магілёва”
па папулярызацыі беларускай мовы

2016-2017

25 лютага

“А ў нас сёння Масленіца!”. Пад такім дэвізам праводзілі свой шосты школьны дзень вучні 5-х і 7-х класаў сярэдняй школы №19. Вучні даведаліся пра тое, як раней на Беларусі адзначалі гэтае свята, узгадалі  традыцыі сваіх продкаў. Адгадвалі загадкі, весела і дружна спявалі песні, гулялі ў беларускія народныя гульні!  Хлопцы і дзяўчаты развітваліся з зімой і сустракалі прыгажуню-вясну. Не абышлося свята без галоўнага сімвалу. Усе удзельнікі пачаставаліся блінамі і гарабатай. У гэты цудоўны дзень было яркае сонечнае надвор’е і з такім жа настроем разыходзіліся дамоў вучні і настаўнікі!

 Настаунiкi беларускай мовы i лiтаратуры

 

23 лютага

Вучні 3”Д” класа ў гонар звычаў сваіх продкаў вырашылі правесці Масленіцу. У падрыхтоўкі прымалі ўдзел бацькі, бабулі і дзядулі. Таму  свята атрымалася на славу. Дзеці расказвалі вершы, раскрывалі значэнне кожнага масленічнага дня, з задавальненням удзельнічалі ў гульнях. У канцы свята вучні з пачастункамі накіраваліся ў госці да сяброў у іншыя класы.

Настаўнік: Лыбзікава Т.В.

 

21 лютага

    “БЕЛАРУСКАЯ – САМАЯ МАЯ”, - пад такім дэвізам 21 лютага ў нашай школе адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў напоўнены цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі.

    Вучні 10-х класаў правялі ўрачыстую лінейку для першакласнікаў з нагоды свята, а таксама інформ-дайджэсты для вучняў 2-11 класаў.

    Вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у літаратурна-музычным вечары  “Беларуская мова – крыніца натхнення” ў раённай дзіцячай бібліятэцы.

    Супрацоўнікам школы даспадобы прыйшлася акцыя “Беларуская мова. Пачні з пачуццяў!”

   Завяршылася свята этнаграфічным турнірам “Вандроўка па родным краі”.

   Радасна, што ў гэты дзень у школе гучала толькі беларуская мова. Далучайцеся да роднага слова і вы!

 

20 лютага

 20 лютага 2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва” адбыўся раённы семінар - практыкум кіраўнікоў школьных МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Тэмай семінара было выбрана актуальнае пытанне “Ацэначная дзейнасць на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.

    Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры дзяліліся з калегамі сваім вопытам работы ў дадзеным напрамку. Герасімава В. В. расказала пра выкарыстанне ацэначнай дзейнасці вучняў як формы зваротнай сувязі ў адукацыйным працэсе. Наўрузава І. В. дзялілася сваім вопытам работы па прымяненні стратэгіі актыўнай ацэнкі. Бясцэнная А. Ф. расказвала пра рэфлексійна-ацэначны кампанент сучаснага ўрока, прапанавала калегам для працы скарбонку відаў рэфлексіі. Асаблівую цікавасць выклікала творчая прэзентацыя работы ўстановы адукацыі па папулярызацыі беларускай мовы.

    Настаўніца Зяткіна Н. М. правяла ўрок беларускай мовы ў 5 класе. На ўроку вучні не толькі вывучалі правілы і вучыліся прымяняць іх на практыцы, але і развівалі кумунікатыўныя навыкі, творчыя здольнасці. На ўроку панавала атмасфера супрацоўніцтва, творчасці і любві да роднага краю.

    Удзельнікі семінара адзначылі практычную накіраванасць вопыту работы, прадстаўленага настаўнікамі, выпрацавалі  рэкамендацыі па тэме семінара.

18 лютага

Мова – душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. І сення гонар і абавязак усіх нас –шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю.

У шосты школьны дзень, вучні 3-4 класаў прымалі ўдзел у гутарцы  «Любі, шануй, ведай роднае слова», прысвечанай дню роднай мовы, які адзначаюць штогод - 21 лютага.  Дзеці даведаліся пра гісторыю святкавання дня роднай мовы, паказалі свае веды, разгадалі крыжаванку, чыталі вершы, а потым  пазнаеміліся з выставай “Для тых, хто любіць літаратуру і любіць яе па-беларуску”.

Загадчык бібліятэкі Т.М. Скрылькова

11 лютага

11 лютага вучні 8-х класаў прымалі ўдзел у конкурсе "Знаўцы народных святаў". Вучням былі прапанаваны цікавыя і займальныя заданні на веданне прыкмет народных святаў. Пасля заданняў вучні дзяліліся сваімі ўражаннямі за салодкім сталом. Мерапрыемства прайшло незвычайна весела.

8 лютага

На Беларусь зноў прыйшлі маразы. Асабліва цяжка у гэты час нашым пернатым сябрам. Вучні 1 «Г» класа ведаюць, што птушкі часцей гінуць не столькі ад холаду, колькі ад голаду. Дзеці  пры дапамозе бацькоў арганізавалі выдатную  зімовую сталоўку, у якой на  працягу зімы  падкармліваюць птушак. А рабіць гэта  можна пакуль не пацяплее і не сыдзе снег – у іншы год такое надвор’е трымаецца да красавіка. Сябры, зіма працягваецца! Калі ласка, падкормлівайце птушак, як гэта робім мы!

1 лютага
У дзень адзінага дня беларускага маўлення настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры была праведзена гульня "Чароўны квадрат". Заданні, якія выконвалі вучні, былі накіраваны на развіцце цікаўнасці да Радзімы і роднай мовы. Вучні з інтарэсам аднесліся да заданняў, паказалі свае лепшыя веды.
Таксама ім была прапанавана цікавая рубрыка "Чароўныя беларускія словы", дзе вучні, бацькі і настаўнікі маглі пазнаеміцца з беларускімі назвамі штодзенных прадметаў.

<<<на главную