Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

“З любоўю да роднага слова”

                                                                                    Сто гадоў шукай другой красы,

                                                                                                    А тым больш, што свет зусім не вузкі.

                                                                               Ды калі ты не бязродны сын,

                                                                              Гавары са мной па-беларуску.

                                                                                                                                               Я. Янішчыц

         У сярэдняй школе № 19 г. Магілёва з 20 лютага па 26 лютага 2016 года быў праведзены Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам “З любоўю да роднага слова”.

    Мэтамі правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры былі наступныя:

1.  Папулярызацыя беларускай мовы

2.  Стварэнне ўмоў для развіцця пазнавальнай актыўнасці, творчых здольнасцей вучняў

3.  Садзейнічанне выхаванню любові і павагі да роднай мовы, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

   Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры быў распрацаваны план Тыдня беларускай мовы і літаратуры, у які былі ўключаны мерапрыемствы розных форм правядзення: віктарыны, падарожжы, экскурсіі, выставы, тэматычныя гадзіны ў бібліятэцы, інформ-дайджэст, класная гадзіна, гульні, мовазнаўчыя перапынкі.

   На працягу Тыдня працавала выстава “2016 год – Год культуры”, падрыхтаваная настаўнікамі і вучнямі. Таксама каля кабінета беларускай мовы і літаратуры працавалі мовазнаўчыя перапынкі, дзе вучні рашалі рэбусы і займальныя задачы, адказвалі на складаныя, а часам і хітрыя пытанні.

   У рамках Тыдня адбылося адкрытае пазакласнае мерапрыемства ў 4 “Б” класе “Вандроўка па Беларусі з дзедам Барадзедам”, падчас якога дзеці пры дапамозе розных фарбаў знаёміліся з нашай прыгожай краінай, выконвалі цікавыя заданні і спявалі беларускія народныя песні.

   У шосты школьны дзень адбылася гульня-падарожжа для вучняў 5-7 класаў “Люблю мой край”, падчас якой вучні знаёміліся з этнаграфіяй Беларусі, замацоўвалі свае веды па беларускай мове, літаратуры і гісторыі, гулялі ў беларускія народныя гульні. Этнаграфічная экспазіцыя, прадстаўленая ў кабінеце № 20, зацікавіла не толькі вучняў, але і будучых першакласнікаў, якія наведваюць суботнюю школу развіцця.

   Пры арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў былі ахоплены вучні пачатковых, 5 – 11-х класаў, а таксама настаўнікі іншых прадметаў і бацькі. Вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у гульні “Знаўцы роднай мовы”, вучні 6-х класаў удзельнічалі ў віктарыне “Чароўны квадрат”, вучні 9-х класаў – у гульні “Мовазнаўчы марафон”. З вунямі 10-х класаў была праведзена завочная экскурсія “Нацыянальныя здабыткі культуры Беларусі”.

   Традыцыйна правядзенне Тыдня беларускай мовы і літаратуры супадае з Міжнародным днём роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. У гэты дзень вучні 11 “А” класа правялі інформ-дайджэст “21 лютага – Дзень роднай мовы” ў 2, 5, 8, 9, 10 класах, а настаўнікі іншых прадметаў выконвалі тэст “Ці ведаеце Вы беларускую мову?”

   А лепшыя вынікі Тыдня, як правіла, падвялі нашы вучні, калі пыталіся, калі наступны раз будзе адбывацца такое свята роднай мовы і літаратуры.

 

 

                                                                      Зяткіна Н. М., кіраўнік МА настаўнікаў прадметаў гуманітарнага цыкла

Дата

Назва мерапрыемства

Месца і час правядзення

Адказныя

 

Субота

20 лютага

Адкрыццё Тыдня

Гульня-падарожжа “Люблю мой край” (5-7 класы)

Афармленне выставы “2016 год – Год культуры”

Тэматычная гадзіна ў бібліятэцы “Наша родная мова” (3,4 класы)

каб 20, 22,

23, 24, 25 (11.00)

 

бібліятэка

Бясцэнная А. Ф.

Герасімава В. В.

Зяткіна Н. М.

Сямёнава І. А.

Нядзеля

21 лютага

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

 

 

Панядзелак

22 лютага

 

Інформ-дайджэст “21 лютага – Дзень роднай мовы” (5-11 класы)

Тэст для настаўнікаў “Ці ведаеце Вы беларускую мову?”

1 змена

Зяткіна Н. М.

 

настаўнікі беларускай мовы

Аўторак

 23 лютага

Наведванне кніжнай выставы ў бібліятэцы “Які ж гэта цуд – слова, мова твая!” (1-11 класы)

Конкурсная праграма “А ну-ка, хлопцы!” (7в клас)

бібліятэка

 

каб 20  (18.35)

настаўнікі

 

Бясцэнная А. Ф.

Серада

24 лютага

 

Інтэрактыўная віктарына “Чароўны квадрат” (6 класы)

Конкурс-гульня “Знаўцы роднай мовы” (5 класы)

 

каб 20  (11.00)

 

акт. зала (16.00)

Зяткіна Н. М.

 

Бясцэнная А. Ф.

Чацвер

25 лютага

 

Завочная экскурсія “Нацыянальныя здабыткі культуры Беларусі” (10 класы)

Гульня “Мовазнаўчы марафон” (9 класы)

Мовазнаўчыя перапынкі (6 класы)

акт. зала (14.00).

 

акт. зала (16. 00)

каб 20 (2 змена)

Герасімава В. В.

 

Бясцэнная А. Ф.

Зяткіна Н. М.

Пятніца

26 лютага

 

Пазакласнае мерапрыемства “Вандроўка па Беларусі з Дзедам Барадзедам” (4б клас)

Конкурс-гульня “Расшыфруй малюнак” (8 класы)

Экскурсія ў Этнаграфічны музей

Закрыццё Тыдня, падвядзенне вынікаў

 

каб 28 14.00

 

акт. зала (17.00)

 

Карпава Л. А.

 

Герасімава В. В.

 настаўнікі беларускай мовы

 

 

<<<на главную