Вялікае багацце творчасці Уладзіміра Караткевіча
з’яўляецца нашым  неацэнным духоўным скарбам,
які заўсёды будзе надзейным аперышчам для тых,
каму дарагая Беларусь, яе гісторыя  і яе будучыня.

                                      Д.Бугаёў


З цягам часу інтарэс да асобы і творчасці У.Караткевіча не змяншаецца, усе больш шырокае кола людзей цікавіцца яго творамі. Ушанаванне пісьменніка і высокая ацэнка нашчадкамі того, што зроблена ім, знайшлі сваё адлюстраванне ў многіх сферах жыцця грамадства.

У сувязі з 85-годдзем  з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры ў нашай краіне прайшло шэраг выстаў, вечарын, спектакляў, а таксама мерапрыемстваў ва установах культуры і адукацыі.

У школьнай бібліятэцы з гэтай нагоды была арганізавана кніжная выстава. 26 лістапада, у дзень нараджэння пісьменніка, з вучнямі 9 класаў, праведзена літаратурная віктарына “Кнігі У.Караткевіча даюць нам мудрасць жыцця”. Дзеці даведаліся пра старонкі жыцця і творчасці, якія не раскрывае школьны падручнік, пазнаёміліся з творамі пісьменніка, якія ёсць у бібліятэцы.

 

Загадчык бібліятэкі Т.М.  Скрылькова

 

 

<<<на главную